ҽ

Роберт Шуман (1886-1963), айцец-заснавальнік Еўрасаюза і першы старшыня Еўрапейскага парламента Роберт Шуман (1886-1963), айцец-заснавальнік Еўрасаюза і першы старшыня Еўрапейскага парламента 

Старшыня COMECE пра спадчыну ініцыятара еўраінтэграцыі

Ні для каго няма будучыні ў ізаляцыі і зняволенні, - папярэдзіў старшыня Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) у 60-ю гадавіну смерці Роберта Шумана, аднаго з галоўных ініцыятараў еўраінтэграцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Па словах біскупа Марыяна Крачаты, першапачатковым натхненнем Шумана пасля Другой сусветнай вайны была яго перакананасць у тым, што "толькі стабільныя адносіны паміж еўрапейскімі народамі прадухіляць паўторнае ўзнікненне вайны". Гэта пасланне “не было да канца ўспрынята, таму вайна да нас вярнулася”, - лічыць іерарх.

На яго думку, першая памылка, якую мы робім, – гэта сама вайна, а затым “усе ўмовы і, перш за ўсё, выбар, якія яе выклікалі”. Да гэтага дадаецца “канкрэтная адказнасць таго, хто яе ініцыяваў”.

“Еўрапейская калектыўная свядомасць”, лічыць біскуп, бачыць дзве выразныя мэты: “пераадоленне вайны і міжнароднае супрацоўніцтва, пачынаючы з афрыканскага кантынента”. Неабходна таксама, каб палітыкі задумаліся над тым, ці сапраўды іх словы, заканадаўчыя ініцыятывы і палітычныя рашэнні адпавядаюць патрэбам устойлівай карысці народаў.

У задачу палітыка ўваходзіць таксама дасягненне кансэнсусу. “Лідар павінен не толькі інтэрпрэтаваць агульныя чаканні, але і весці да сапраўды агульных і сумесных мэт”, - адзначыў старшыня COMECE у інтэрв'ю агенцтву SIR.

Перад выбарамі ў Еўрапарламент у 2024 годзе Крачата адзначыў, што “неабходна ўсімі сіламі супрацьстаяць страце еўрапейскага ідэалу з прычыны праблем, якія мучаць наша грамадства і якія выклікаюць, асабліва ў некаторых краінах, незадаволенасць Еўрапейскім Саюзам і яго цэнтральнымі органамі».

У чэрвені 2021 года Папа Францішак зацвердзіў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Роберта Шумана, што стала важным крокам на шляху да беатыфікацыі.
 

05 верасня 2023, 10:55