СДМ-2023: пачынаюцца Дні ў дыяцэзіях – 67 тысяч удзельнікаў
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Маладых людзей прымаюць 17 партугальскіх дыяцэзій, сярод якіх Порту, Фаціма, Каімбры, Брага і нават Азорскія астравы. Іх сустракаюць у сем'ях, а таксама ў грамадскіх установах.
На працягу Дзён у дыяцэзіях маладыя людзі знаёмяцца з мясцовай культурай, моляцца разам з гаспадарамі, весяляцца, а таксама працуюць у знак падзякі за прыём. Потым яны выправяцца ў Лісабон на цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам Папы.
Пасол Партугаліі пры Апостальскай Сталіцы Дамінгуш Фезаш Віталь адзначыў, што форум з’яўляецца ўнікальнай падзеяй. “Мы практычна гатовы да Сусветных дзён моладзі, асабліва калі гаворка ідзе пра нашу моладзь і прымаючыя сем'і. Мы адчуваем глыбокую адказнасць, бо мерапрыемства такога роду з'яўляецца унікальным. Мы з вялікай радасцю чакаем пачатку. Спадзяемся, што Сусветныя дні моладзі стануць знакам надзеі на больш справядлівы і ўстойлівы свет”, - заявіў дыпламат.