У 2022 годзе Caritas дапамагла больш, чым калі-небудзь раней
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Адной з галоўных задач сусветнай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі была падтрымка больш чым трох мільёнаў чалавек, якія пацярпелі ад вайны Расіі супраць Украіны. Там задзейнічана 2700 супрацоўнікаў у 44 абласных цэнтрах і 180 прытулках.
Падчас прэзентацыі штогадовай справаздачы ў Фрайбургу дырэктар Caritas Internationalis Олівер Мюлер звярнуў увагу на тое, што акрамя вайны ва Украіне, па ўсім свеце ідзе яшчэ 216 узброеных канфліктаў. Вайна ў цэнтры Еўропы значна затрымала барацьбу з голадам у свеце, асабліва з прычыны спынення экспарту збожжа і ўгнаенняў. Ва ўсім свеце галадаюць 783 мільёна чалавек.
Caritas Internationalis аб'ядноўвае 162 нацыянальныя арганізацыі, якія працуюць у больш чым 200 краінах. Рэзідэнцыя асацыяцыі знаходзіцца ў Ватыкане. Яна падпарадкоўваецца ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, якую ўзначальвае кардынал Майкл Чэрны, канадскі езуіт чэшскага паходжання.