ҽ

Біскуп Ян Собіло і вернікі на ўсходзе Украіны Біскуп Ян Собіло і вернікі на ўсходзе Украіны 

Біскуп: шмат людзей на ўсходзе Украіны застаюцца без сакрамэнтаў

На ўкраінскіх тэрыторыях, акупаваных Расіяй, цалкам спынена душпастырская дзейнасць каталіцкіх святароў. Адсочваюцца нават спробы вернікаў падключыцца да трансляцыі набажэнстваў.

Ян Глінскі

Пра гэта паведаміў біскуп Ян Сабіла, дадаўшы, што апошнія два грэка-каталіцкія святары, якія неслі служэнне на акупаваных тэрыторыях Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі, у лістападзе 2022 года былі выкрадзены і да сёння застаюцца ў няволі. Расіяне чакаюць іх абмену на сваіх афіцэраў, якія знаходзяцца ва ўкраінскім палоне.

“На акупаваных тэрыторыях цяпер немагчыма цэлебраваць Імшу. Ксёндз не можа ўехаць туды, а калі б нават уехаў, мы няпэўныя, што ён вярнуўся б жывы. Гэта адно, а другое – факт, што большасць тамашніх католікаў выехала, калі распачалася вайна. Але некаторыя думалі, што вайна хутка скончыцца, і рызыкнулі застацца там, – адзначыў іерарх. – Цяпер яны шкадуюць, што не выехалі, перш за ўсё таму, што пазбаўлены сакрамэнтаў. Мінуў першы і другі Вялікдзень, Божае Нараджэнне – без споведзі, без Камуніі. А сёння выехаць адтуль ужо не атрымаецца. Можна спрабаваць праз Турцыю ці Маскву, што практычна немагчыма”.

“У іх ёсць сувязь толькі праз інтэрнэт, і часам анлайн яны знаходзяць трансляцыю святой Імшы і так бяруць у ёй удзел. Хоць ведаюць, што іх адсочваюць”, – дадаў біскуп Сабіла.

Біскуп Запарожжа заўважыў, што на тэрыторыях, якія кантралююцца Украінай, нягледзячы на вайну, душпастырства функцыянуе нармальна: “Ксяндзы не ўцяклі, засталіся таксама законныя сёстры. Людзям гарантавана святая Імша, візіты да хворых, гуманітарная дапамога”. Як падкрэсліў біскуп Сабіла, дапамога людзей з-за мяжы прыносіць таксама духоўныя плады: украінцы адкрываюцца на суседзяў, прагнучы дзяліцца тым, што атрымалі ў дар.
 

02 чэрвеня 2023, 09:49