ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Партугальскі ўрад падрыхтаваў да СДМ праект амністыі для моладзі

У сувязі з Сусветнымі днямі моладзі ў Лісабоне ўрад Антоніу Кошты ўхваліў праект пашырэння амністыі на маладых людзей, якія адбываюць у Партугаліі турэмнае зняволенне тэрмінам не больш за 12 месяцаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У абгрунтаванні ўлады патлумачылі, што амністыя непасрэдна звязана з мерапрыемствам, арганізаваным з 1 па 6 жніўня 2023 года з удзелам маладых католікаў і Папы Францішка. Кошта адзначыў, што менавіта дзякуючы яму паўстала ініцыятыва распаўсюдзіць амністыю на моладзь. “Яго сведчанне жыцця моцна пазначана навучаннем аб неабходнасці рэсацыялізацыі людзей, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам”, - гаворыцца ў паведамленні офіса прэм'ер-міністра.

Удакладняецца, што законапраект прадугледжвае амністыю для маладых людзей ва ўзросце 16-30 гадоў, якія не здзейснілі цяжкіх злачынстваў. Дакумент ужо перададзены ў Асамблею Рэспублікі, аднапалатны парламент Партугаліі. Згодна з ім, на памілаванне змогуць разлічваць тыя, хто быў асуджаны не пазней за 19 чэрвеня 2023 года.
 

27 чэрвеня 2023, 11:15