ҽ

Удзельнікі асамблеі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў у Таліне Удзельнікі асамблеі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў у Таліне 

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў: паважаць цэласнасць Украіны

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў асудзіла незаконнае і жорсткае ўварванне Расіі ва Украіну, а таксама заклікала да павагі тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, якая падверглася нападу.

“Няма ніякіх падстаў, якія б апраўдвалі агрэсію супраць незалежнай дзяржавы: ні палітычных, ні прававых, ні маральных. Мы падтрымліваем народ Украіны, які хоча абараняць сваю зямлю. Тэрытарыяльную цэласнасць Украіны павінен прызнаваць увесь свет”, – гаворыцца ў заяве, апублікаванай па выніках 16-й генеральнай асамблеі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў, што праходзіла ў Таліне.

Удзельнікі сустрэчы запэўнілі ў сваёй малітве за пакутуючых з-за гэтай вайны, і адначасова выказалі боль з прычыны шматлікіх ахвяр, зведаных ран і разбурэнняў. Акрамя таго, яны асудзілі пагрозу ядзернай зброі і адзначылі, што парушэнні правоў чалавека, нават у кантэксце вайны, не могуць быць апраўданы.

Сабраныя ў Таліне таксама высока ацанілі намаганні Цэркваў і хрысціян у справе аказання пільнай гуманітарнай і духоўнай дапамогі пацярпелым, якая надалей працягваецца.

“Тыя, хто развязаў гэтую вайну, хто распаўсюджвае хлусню і дэзінфармацыю, павінны панесці адказнасць за ўсё гэта”, - падкрэсліваецца ў дакуменце. Удзельнікі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў заклікалі Цэрквы, урады і грамадзянскую супольнасць падтрымаць супраціўленне Украіны расійскай агрэсіі.

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў аб’ядноўвае 114 пратэстанцкіх, англіканскіх, праваслаўных і старакаталіцкіх Цэркваў з усяго кантынента. Агульная кольскасць іх вернікаў складае звыш 380 мільёнаў чалавек.
 

23 чэрвеня 2023, 12:00