ҽ

Ксёндз Федэрыка Ламбардзі падчас аднаго з апостальскіх падарожжаў Бэнэдыкта XVI Ксёндз Федэрыка Ламбардзі падчас аднаго з апостальскіх падарожжаў Бэнэдыкта XVI 

Спадчына Бэнэдыкта XVI на Турынскім кніжным кірмашы

Бэнэдыкт XVI вельмі свядома рыхтаваўся да сустрэчы з Панам у момант сваёй смерці, ведаючы, што Ён застаецца для яго вялікай таямніцай веры, але ў той жа час меў поўны давер да Яго, - лічыць ксёндз Федэрыка Ламбардзі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На Міжнародным кніжным кірмашы ў Турыне езуіт прадставіў інтэлектуальную і духоўную спадчыну памерлага нядаўна Пантыфіка. Падчас яго пантыфікату Ламбардзі быў кіраўніком Залы Друку Святога Пасада, а сёння з’яўляецца старшынёй Фонду Бэнэдыкта XVI.

Па словах святара, Папа цалкам усведамляў глыбіню таямніцы Бога, якая выходзіць за межы магчымасцей нашага разумення і зносін. Аб гэтым сведчаць апошнія гады яго жыцця і тэксты і інтэрв'ю гэтага перыяду. Бэнэдыкт XVI гаворыць нам пра веліч таямніцы Хрыста, набліжаецца да асобы Езуса, але захоўвае свядомасць таго, што словы Збаўцы трэба пастаянна даследаваць і адкрываць, што яны з’яўляюцца таямнічым багаццем, да якога мы імкнёмся.

“Думаю, што прыярытэтам пантыфікату Бэнэдыкта XVI было яго імкненне наблізіць Касцёл і людзей нашага часу да Бога, сведчыць аб Езусе Хрысце, Які аб’яўляе нам Бога як Айца. Вялікае значэнне для яго меў таксама ўдзел у дыялогу з культурай сучаснага свету. Ён зрабіў гэта з вялікім даверам да розуму як шляху гэтага дыялогу. (...) Гэта быў пераважна веранавучальны пантыфікат, заснаваны на вучэнні і дыялогу. Безумоўна, гэта быў таксама пантыфікат вялікай пастырскай інтэнсіўнасці, любові да Касцёла і сведчання аб яго жыццяздольнасці”, - падкрэсліў італьянскі езуіт.
 

24 мая 2023, 10:59