ҽ

Папа Францішак і кардынал Пэтэр Эрдо Папа Францішак і кардынал Пэтэр Эрдо  (Vatican Media)

Прымас Венгрыі: Святы Айцец прынёс нам слова Хрыста

Венгерскі народ усклікаў у гэтыя дні: “Папа Францішак, мы любім цябе” і рабіў гэта, бо “тут у Венгрыі, ён прадстаўляў Хрыста для ўсіх нас”, - зазначыў кардынал Пэтэр Эрдо.

Аляксандр Панчанка – Pope

Мітрапаліт Эстэргомска-Будапешцкі і Прымас Венгрыі падвёў вынікі 41-га Апостальскага падарожжа Святога Айца, якое адбылося 28-30 красавіка 2023 гожа. “Мы адчуваем сёння, што гэта быў па-сапраўднаму пастырскі візіт: ён прыбыў да нас, сустрэўся з намі і прынёс нам слова Хрыста”, - сказаў кардынал, падкрэсліваючы, што Касцёл у Венгрыі імкнуўся арганізаваць гэту пілігрымку найлепшым чынам.

Іерарх прызнаўся, што быў асабліва крануты сустрэчай Францішка з венгерскай каталіцкай супольнасцю перад святой Імшой на плошчы Лаяша Кошута ў Будапешце, калі Папа вітаў вернікаў, з пяшчотай беручы на рукі дзяцей і благаслаўляючы іх.

Іншы момант, які запомніўся кардыналу, гэта малітва Святога Айца перад абразом Маці Божай Эстэргомскай, якая прайшла пасля нядзельнай літургіі. “Гісторыя гэтай іконы вяртае нас у часы вызвалення горада, калі яна была знойдзена пасярод руін катэдры. Таму яна стала аб’ектам ушанавання і перад гэтым абразом адбылося вельмі шмат цудаў. Святы Айцец зноў папрасіў Марыю скіраваць позірк на расійскі і ўкраінскі народы”, - нагадаў Прымас Венгрыі.

Гаворачы пра ўклад Касцёла ў Венгрыі на карысць міру ў краіне і свеце, кардынал Эрдо зазначыў, што ў першую чаргу ён заключаецца ў малітве, каб кожны хрысціянін клапаціўся пра мір.

“Мы адказныя за гэта перад Богам, не можам думаць толькі пра нашу выгаду. Калі мы ўсе дзеці Марыі, тады мы ўсе браты, і пра гэта вельмі важна памятаць. Наш Касцёл вельмі актыўны, на працягу мінулага года ў Венгрыі мы зрабілі ўсё магчымае, каб прыняць паўтара мільёны ўцекачоў. Мы арганізавалі харчаванне і начлег, стварылі магчымасці для працы, школьнага навучання на розных мовах”, - заўважыў іерарх, дадаючы, што з некаторымі ўкраінскімі ўцекачамі, якія знайшлі прытулак у Венгрыі, сустрэўся падчас сваёй пілігрымкі ў Будапешт Святы Айцец.
 

01 мая 2023, 10:00