ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад просіць у Вялікую Пятніцу дапамагчы Святой Зямлі

Святы Пасад заклікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі. Як і кожны год, у Вялікую Пятніцу ва ўсіх каталіцкіх храмах свету будуць збірацца ахвяраванні на гэтую мэту.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У лісце, накіраваным з гэтай нагоды, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў нагадаў пра землятрус, які адбыўся сёлета на Блізкім Усходзе. Хрысціяне, якія і так ужо думалі аб ад'ездзе з прычыны вайны, цяпер вымушаны былі пакінуць свае дамы.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці нагадаў аб тым, што яшчэ святы Павел збіраў ахвяраванні для хрысціян у Іерусаліме. Менавіта з гэтага горада выцякаюць нашы крыніцы, і Блізкі Усход, у тым ліку тэрыторыі сучасных Сірыі і Турцыі, з'яўляюцца месцам, дзе праходзіла місія апосталаў, дзе квітнела ранняе хрысціянства з выдатнымі манаскай і пустэльніцкай традыцыямі, а таксама тэалагічнымі школамі, якія спрыялі развіццю разумення таямніцы Хрыста.

“Мы ўсе ў даўгу перад тамтэйшымі хрысціянамі, хоць часта не ведаем гэтага з прычыны ганенняў, якія знішчылі хрысціянства ў гэтым рэгіёне”, - звярнуў увагу іерарх.

Просячы зрабіць ахвяраванні ў Вялікую Пятніцу для хрысціян Святой Зямлі, ватыканская дыкастэрыя таксама прадставіла баланс за мінулы год. Было сабрана крыху больш за 9 мільёнаў долараў ЗША. Больш за 4 мільёна долараў было прызначана на падрыхтоўку святароў, семінарыстаў і законніц, якія навучаюцца ў Рыме. Амаль 3 мільёна долараў пайшлі ў навучальныя ўстановы Святой Зямлі. 1,6 мільёна долараў было выдаткавана на падтрымку хрысціянскіх суполак у 10 краінах, ад Ірака да Эфіопіі. Найбольш, 318 тысяч долараў, атрымаў Касцёл у Іерусаліме.
 

26 сакавіка 2023, 12:01