ҽ

Абраз Маці Божай Снежнай Абраз Маці Божай Снежнай  

Сімвалы СДМ ва ўніверсітэтах Партугаліі

Юбілейны Крыж і абраз Маці Божай Снежнай – сімвалы Сусветных дзён моладзі, – пілігрымуючы па Партугаліі, трапілі таксама ва ўніверсітэты ў Бразе.

Ян Глінскі

Перэгрынацыя сімвалаў СДМ адбываецца на тэрыторыі трох навуковых пляцовак: Партугальскага каталіцкага ўніверсітэта (UCP), Політэхнічнага інстытута (IPCA), а таксама ўніверсітэта Мінью (UMinho). У межах акцыі адбываюцца малітвы, якія праводзяць мясцовыя душпастыры, а таксама канферэнцыі з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў на тэму Сусветных дзён моладзі.

Як патлумачыў арцыбіскуп Брагі Жазэ Кардэйру, мэта перэгрынацыі, між іншым, заключаецца ў тым, каб заахвоціць студэнтаў прыняць удзел у моладзевым форуме ў Лісабоне.

Юбілейны Крыж і абраз Маці Божай Снежнай былі перададзены моладзі ініцыятарам СДМ святым Янам Паўлам ІІ у 1984 і 2000 гадах адпаведна. Перэгрынацыя гэтых сімвалаў завершыцца незадоўга да ўрачыстага адкрыцця моладзевага форуму, які будзе праходзіць з 1 па 6 жніўня 2023 года ў Лісабоне.

Паводле ацэнак улад партугальскай сталіцы, у мерапрыемстве могуць прыняць удзел больш за мільён чалавек.
 

28 сакавіка 2023, 10:43