ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Валанцёры СДМ-2023 дапамагаюць ахвярам вайны ва Украіне

Больш за 1000 маладых валанцёраў будуць дапамагаць падчас Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, запланаваных на пачатак жніўня 2023 года, - паведаміў аргкамітэт форума.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Дапаможны біскуп Лісабонскай архідыяцэзіі Жаакім Мэндэс паведаміў, што ў нядзелю 8 студзеня 2023 года будучыя валанцёры ўпершыню сустрэліся ў сталічным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Большасць з іх будуць дапамагаць у парафіях Лісабона і падчас малітваў на тэрыторыі паміж Лісабонам і Лурэсам, дзе з 1 па 6 жніўня пройдуць асноўныя ўрачыстасці Сусветных дзён.

У дадатак да працы па падрыхтоўцы сходу каталіцкай моладзі, партугальскія добраахвотнікі актыўна далучыліся ў канцы 2022 года да ініцыятывы дапамогі Украіне, атакаванай Расіяй. Падчас дабрачыннай акцыі яны сабралі больш за 30 тысяч еўра, якія пайшлі на дапамогу ахвярам вайны.

Кіраўніцтва аргкамітэта СДМ у Лісабоне заўважыла, што фінансавая дапамога, сабраная маладымі партугальскімі католікамі, недастатковая для вялікіх патрэб украінскага народа, але “гэта жэст, які звяртае ўвагу на неабходнасць спраў салідарнасці з Украінай, якая бароніцца ад агрэсіі”.
 

11 студзеня 2023, 09:48