Пантыфік прызначыў новага арцыбіскупа Каракаса
Францішак прызначыў арцыбіскупам-мітрапалітам Каракаса ў Венесуэле кардынала Бальтасара Энрыке Пораса Кардосу. Ён змяніў на пасадзе кардынала Хорхэ Уросу Савіна, які пайшоў у адстаўку ў 2018 годзе.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Перад новым прызначэннем іерарх быў арцыбіскупам Мерыды і на працягу апошніх чатырох з паловай гадоў – апостальскім адміністратарам Каракаскай архідыяцэзіі.
Порас у 2007-2011 гадах быў першым віцэ-старшынёй Біскупскай рады Лацінскай Амерыкі (CELAM), дзе таксама выконваў абавязкі старшыні Аддзела свецкіх (1995-1999) і Аддзела камунікацый (2003-2007). Займаў розныя пасады ў епіскапаце сваёй краіны, у 1999-2006 гадах быў яго кіраўніком. 19 лістапада 2016 года Францішак далучыў яго да Калегіі кардыналаў.
17 студзеня 2023, 13:21