ҽ

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Набліжаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян

Рабіце дабро, шукайце справядлівасці (Іс 1, 17) – так гучыць тэма Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян, які будзе праходзіць з 18 па 25 студзеня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Кожны год паміж 18 і 25 студзеня – паміж даўнім святам Катэдры святога Пятра і святам навяртання святога Паўла – хрысціяне розных канфесій збіраюцца разам па ўсім свеце на экуменічныя набажэнствы, малітвы, канферэнцыі, канцэрты і іншыя сустрэчы. Дзе-нідзе ў гэтым кірунку праводзіцца так шмат розных мерапрыемстваў, што Тыдзень, насуперак сваёй назве, працягваецца нашмат даўжэй: некалькі тыдняў ці нават месяц.

Адной з ініцыятыў з’яўляецца “абмен прапаведнікамі”: падчас экуменічнага набажэнства ў святыні адной канфесіі прамаўляюць духоўныя прадстаўнікі іншых веравызнанняў.

Штогод на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян рыхтуюцца матэрыялы на падставе біблейскіх тэкстаў, разважанняў і малітваў.

Для католікаў цэнтральным набажэнствам з’яўляецца экуменічная малітва, якую штогод у базыліцы святога Паўла за Мурамі ўзначальвае Пантыфік.

Адпаведныя набажэнствы аб адзінстве хрысціян праходзяць таксама і ў Беларусі.

Дэкрэт Другога Ватыканскага Сабору пра экуменізм Unitatis redintegratio падкрэслівае неабходнасць маліцца аб адзінстве, тлумачачы пры гэтым, што сапраўднае паяднанне немагчыма, калі чалавек будзе імкнуцца да яго, спадзеючыся толькі на ўласныя сілы і магчымасці.
 

10 студзеня 2023, 10:35