Кардынал Кох: у малітвы аб адзінстве хрысціян няма альтэрнатывы
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У інтэрв’ю Pope прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што менавіта цяпер ва Украіне хрысціяне забіваюць хрысціян. Іерарх лічыць, што на шляху да міру няма альтэрнатывы дыялогу, што мір з’яўляецца плёнам справядлівасці – гэтыя дзве рэчы ўзаемазвязаны.
Штогадовая экуменічная падзея паказвае, што падмуркам усяго экуменізму з’яўляецца малітва аб адзінстве. “Мы не можам зрабіць нічога лепшага для адзінства, чым маліцца за яго, таму што мы, людзі, не можам яго дасягнуць, мы, людзі, можам толькі ствараць падзелы і нязгоду, як паказвае гісторыя, але таксама і цяперашні час”, - звярнуў увагу кардынал Кох.
Ён патлумачыў, што “адзінства заўсёды застаецца дарам Духа Святога і лепшай падрыхтоўкай да прыняцця гэтага дару з’яўляецца малітва”, а з іншага боку, мы таксама павінны працаваць дзеля дасягнення поўнай камуніі паміж хрысціянамі.
“Святы Айцец заўсёды звяртае ўвагу на тры рэчы: нам трэба крочыць разам, маліцца разам і працаваць разам. Неабходна таксама будаваць справядлівасць паміж самімі хрысціянамі і касцёльнымі супольнасцямі”, - адзначыў кардынал-прэфект.