Прыёр Тэзэ: падзякуем моладзі Украіны за адвагу і стойкасць у веры
Аляксандр Панчанка – Pope
Вітаючы ўдзельнікаў экуменічнай моладзевай сустрэчы, прыёр супольнасці Тэзэ звярнуў увагу на прысутнасць вернікаў з Украіны. Ён распавёў, што нядаўна меў магчымасць раздзяліць “будні гэтага адважнага народа”, правёўшы некалькі дзён у Кіеве і Львове, дзе “цэлыя раёны пагружаюцца ў цемру з-за адсутнасці электрычнасці”.
“Аднак гэта не перашкаджае моладзі збірацца на малітву пры святле некалькіх свечак. І пасланне было вельмі ясным: гэтае святло ў ночы, нават мігатлівае, як святло некалькіх свечак, мацнейшае за зло і гвалт вайны. І ці не з’яўляецца гэта таксама сутнасцю паслання Божага Нараджэння? Хрыстос прыходзіць у свет; гэта святло свету, якое знаходзіцца пад пагрозай, часта схаванае, але якое ніколі не згасае”, - сказаў брат Алоіс.
Прыёр спаслаўся на тэкст калядкі “Ціхая ноч, святая ноч”, у якой гучыць заклік выцерці слёзы з вачэй, таму што прыходзіць Божы Сын, каб любоўю выратаваць свет. “Так, Хрыстус прыходзіць у свет, нават уначы і ў цемры; пасярод цемры ўжо ззяе Яго святло... Падзякуем маладым людзям Украіны за мужнасць у нягодах, а таксама за стойкасць у веры”, - сказаў ён, нагадваючы словы псальму: “Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана”.