ҽ

Арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі Арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі 

Мітрапаліт Львоўскі ўдзячны Папу за гуманітарны візіт элемазінарыя

Важная не толькі матэрыяльная падтрымка, але перш за ўсё прысутнасць сярод украінцаў, якія пакутуюць ад вайны, - сказаў арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, дзякуючы Папу за чарговую місію Апостальскага элемазінарыя.

Аляксандр Панчанка - Pope

Старшыня рыма-каталіцкага епіскапату Украіны падкрэсліў, што дзякуючы візіту кардынала Конрада Краеўскага, людзі адчулі блізкасць і пяшчоту Святога Айца. Ён нагадаў, што дзякуючы гуманітарнай дапамозе з Ватыкана многія патрабуючыя атрымалі электрагенератары, тэрмавопратку і лекі.

“Я вельмі рады, што Святы Айцец Францішак у чарговы, ужо ў пяты раз, прыслаў свайго пасланніка кардынала Конрада Краеўскага сюды, ва Ўкраіну, - сказаў арцыбіскуп-мітрапаліт Львоўскі ў каментары для Pope. – Я чуў, як Святы Айцец запісаў яму на мабільны тэлефон словы ўдзячнасці і падзякі за знаходжанне ва Украіне, сярод нас. Кардынал не толькі прынёс матэрыяльную дапамогу, што вельмі важна, але перш за ўсё ён сустрэўся са святарамі, сустрэўся з вернікамі, з вайскоўцамі і прынёс гэту іскру надзеі, якая ўмацоўвае, умацоўвае дух нашага ўкраінскага народа, каб ён не спыняўся на сваім шляху, каб ён адстойваў свае правы, свабоду, мір. Наведваючы Львоў, Кіеў і іншыя гарады, кардынал наблізіў Святога Айца да нашага Касцёла ва Украіне і перадаў добрую навіну пра тое, што Папа памятае пра нас і клапоціцца пра нас. Ён перадаў гэта ўсім, каго сустракаў на сваім шляху”.
 

30 снежня 2022, 08:41