ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Нігерыі выкрадзены чарговы святар

У цэнтральнай Нігерыі ў раёне Качыа выкрадзены святар. Гэта ўжо 23 нігерыйскі душпастыр, выкрадзены за гэты год.

Ян Глінскі

Паводле інфармацыі архідыяцэзіі Кадуна, ксёндз Абрахам Кунат, пробашч парафіі Святога Бернарда ў вёсцы Ідан-Гіда, дзеля бяспекі жыў у Качыа. Адтуль ён і быў выкрадзены апоўдні 8 лістапада 2022 года. Матывы выкрадальнікаў канцлер курыі не называе, а толькі просіць маліцца за захопленага святара.

Хоць у некаторых выпадках выкрадальнікаў цікавіць толькі выкуп, аднак Нігерыя – тая краіна, дзе хрысціяне з’яўляюцца галоўнай мэтай ісламскіх тэрарыстаў. Паводле звестак арганізацый, якія назіраюць за пераследам за веру, толькі ў гэтым годзе было забіта больш за 4000 нігерыйскіх хрысціянаў.

Адказнасць за іх смерць нясе таксама дзяржавы, бо не прадпрымае адпаведных захадаў для забеспячэння бяспекі рэлігійнай меншасці.
 

11 лістапада 2022, 09:55