Папскі легат узначаліў беатыфікацыю лекара-місіянера
Марыя Валодзіна – Pope
Апостальскі нунцый ва Угандзе арцыбіскуп Луіджы Б'янка ўзначаліў 20 лістапада 2022 года, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, беатыфікацыйныя святкаванні ў вёсцы Калонга, дзе лекар-місіянер пражыў 31 год. На гэтай зямлі ён памёр 27 сакавіка 1987 года, пакінуўшы пасля сябе бальніцу, якую ён стварыў як цэнтр аховы здароўя і прытулку. Айца Амбразолі называлі “святым лекарам” за спачувальнае стаўленне да хворых, якім ён прысвяціў жыццё.
Арцыбіскуп Б'янка падкрэсліў каштоўнасць сведчання айца Амбразолі, патлумачыўшы, што яго выбар прыняць святарства ў якасці медыка ў Афрыцы прымусіў яго прысвяціць сябе лячэнню “ран цела і душы”.
Спасылаючыся на ўрачыстасць Хрыста Валадара, арцыбіскуп Б'янка нагадаў, у чым сэнс валадарства Хрыста, які аддаў сваё жыццё дзеля любові і не імкнуўся да ўлады. Яго валадарства, - сказаў ён, - адрозніваецца ад свецкіх валадарстваў тым, што Пан не валадарыць для таго, каб павялічыць сваю ўладу і раздавіць іншых; ён не кіруе войскамі і сілай. Яго валадарства – валадарства любові, валадарства тых, хто ахвяруе сваё жыццё дзеля выратавання іншых. Гэта натхніла выбар айца Амбразолі, які паставіў свае медыцынскія веды на службу бедным, ніколі не забываючы пра ўсебаковае развіццё чалавека. Гэта азначае, што ён клапаціўся аб хваробах цела і ранах душы, - патлумачыў папскі пасланнік.
Яго адказ на місіянерскае пакліканне, - адзначыў легат, - прынёс важны плён з пункту гледжання братэрскага збліжэння народаў. Па яго словах, айцец Амбразолі выконваў ролю маста паміж Касцёлам, які яго паслаў, і Касцёлам, які яго прыняў. Адбылося свайго роду пабрацімства паміж Ранага, у правінцыі Кома, і Калонга, што недалёка ад Гуду, але таксама і паміж двума народамі. Арцыбіскуп Б'янка назваў айца Амбразолі "благаслаўлёным італьянцам і ўгандыйцам".
Новы благаслаўлёны нарадзіўся ў горадзе Ранага на поўначы Італіі, дзе таксама прайшла Святая Імша, якую ўзначаліў кардынал Оскар Кантоні.