Кардынал Паралін узначаліць Імшу за мір ва Украіне
17 лістапада 2022 года кардынал П’етра Паралін узначаліць святую Імшу за мір ва Украіне, паведаміў Апостальскі экзархат для вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якія пражываюць у Італіі.
Аляксандр Панчанка – Pope
Літургія пройдзе ў папскай рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. У ёй будуць браць удзел кардыналы, біскупы, святары і вернікі лацінскага і ўсходняга абрадаў. Цэлебрацыя распачнецца ў 15.30.
Малітоўная ініцыятыва арганізуецца Пасольствам Украіны пры Апостальскай Сталіцы і Суверэнным Мальтыйскім Ордэнам у супрацоўніцтве з Дзяржсакратарыятам Яго Святасці Папы. Яна пройдзе таксама ў кантэксце 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Украінай і Святым Пасадам.
14 лістапада 2022, 10:22