ҽ

Удзельнікі СДМ у Рыа-дэ-Жанейра. Ілюстрацыйнае фота Удзельнікі СДМ у Рыа-дэ-Жанейра. Ілюстрацыйнае фота 

CДМ-2023: за месяц запісаліся каля 200 тысяч чалавек

Прыкладна праз месяц ад пачатку электроннай рэгістрацыі для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, заяўкі падалі каля 200 тысяч чалавек.

Аляксандр Панчанка – Pope

Аб сваім удзеле заявілі ў першую чаргу вялікія групы з Італіі, Бразіліі, Іспаніі і Францыі, - паведаміў на прэс-канферэнцыі дапаможны біскуп Лісабонскай архідыяцэзіі, Амерыка Агіяр, які таксама з’яўляецца адказным за падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі.

Дадзеныя былі прадстаўлены падчас прэзентацыі душпастырскай праграмы ў марыйным санктуарыі ў Фаціме, што ў 120 кіламетрах на поўнач ад партугальскай сталіцы, якая, па словах біскупа, будзе адыгрываць важную ролю падчас СДМ.

Біскуп Агіяр распавёў, што арганізатары Сусветных дзён моладзі, будуць цесна супрацоўнічаць з Фацімскім санктуарыем, бо “гэта месца з’яўляецца адзіным у краіне, якое ўжо мае вопыт работы з вялікай колькасцю людзей”. Ён заўважыў, што Фаціма стане не толькі важным пунктам для маладых пілігрымаў СДМ, але і для Папы, які ўжо сказаў, што “вельмі хоча” таксама прыехаць у Фаціму. Для Францішка ўдзел у СДМ у якасці Пантыфіка будзе ўжо трэцім: раней ён прымаў удзел у форумах, якія праходзілі ў Рыа-дэ-Жанэйра (2013), Кракаве (2016) і Панаме (2019).

Рэгістарацыя ўдзельнікаў СДМ-2023 распачалася 23 лістапада 2022 года. Першым свой удзел пацвердзіў Святы Айцец. Зрабіць гэта можна на падзеі lisboa2023.org.
 

29 лістапада 2022, 11:27