Ватыканская дэлегацыя на асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У Карлсруэ прыехалі каля 800 дэлегатаў з 350 Цэркваў і сотні супрацоўнікаў, экспертаў, гасцей і прадстаўнікоў СМІ з больш чым 100 краін. Усяго тут, паводле арганізатараў, збяруцца каля 4 тысяч хрысціян.
Ватыканскую дэлегацыю з 20 чалавек узначаліў старшыня Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох. Папа Францішак накіраваў прывітальны ліст удзельнікам.
Тэмы парадку дня – міжнародны хрысціянскі дыялог, тэалогія і грамадска-палітычныя пытанні. Будуць абмяркоўвацца пытанні аховы клімату і экалогіі, раззбраення, глабальнай барацьбы з голадам і беднасцю, актуальныя пытанні расійскай агрэсіі супраць Украіны. У Карлсруэ чакаюць дэлегатаў з гэтых краін.
Членамі Сусветнай Рады Цэркваў з'яўляюцца ў асноўным пратэстанцкія, англіканскія і праваслаўныя супольнасці. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у арганізацыю, але з 1965 года цесна супрацоўнічае з ёй, існуе сумесная рабочая група.