ҽ

Францішак падпісвае дамову па рэалізацыі “евангельскай эканомікі” Францішак падпісвае дамову па рэалізацыі “евангельскай эканомікі”  

У Асізі падпісалі дамову па рэалізацыі “евангельскай эканомікі”

Маладыя эканамісты і прадпрымальнікі, якія сабраліся ў Асізі, заявілі аб усведамленні сваёй адказнасці па змене сённяшняй эканамічнай сістэмы і рэалізацыі канцэпцыі “евангельскай эканомікі”.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У адмысловай дамове, якую падпісалі ўдзельнікі сустрэчы Эканоміка Францішка, гучыць абавязацельства працаваць на карысць эканомікі міру, а не вайны; эканомікі, якая супрацьстаіць распаўсюджванню зброі і клапоціцца пра стварэнне, а не рабуе яго; эканомікі, што стаіць на службе кожнага чалавека і замяняе марнатраўства і абыякавасць на клопат; эканомікі, дзе фінансы з'яўляюцца сябрам і саюзнікам рэальнай эканомікі і працы, а не выступаюць супраць іх; эканомікі, якая ведае, пашырае і захоўвае культуру і традыцыі народаў, усе жывыя віды і прыродныя рэсурсы Зямлі; эканомікі, якая змагаецца з беднасцю і няроўнасцю ва ўсіх іх формах; эканомікі, якая кіруецца этыкай асобы і застаецца адкрытай на трансцэндэнтнасць; эканомікі, якая стварае багацце для ўсіх і вядзе да радасці, а не толькі дабрабыту.

“Мы верым у такую эканоміку. Гэта не ўтопія, бо мы яе ўжо будуем. А некаторыя з нас, асабліва светлымі раніцамі, ужо ўбачылі пачатак зямлі абяцанай”, - такімі словамі завяршаецца тэкст, які падпісалі эканамісты, прадпрымальнікі, рэалізатары змен (чэнджмэйкеры), студэнты і рабочыя. Свой подпіс пад тэкстам паставіў і Францішак.
 

24 верасня 2022, 11:48