Наступствы вайны ва Украіне на парадку дня COMECE
12-14 кастрычніка 2022 года ў Бруселі сустрэнуцца прадстаўнікі каталіцкіх епіскапатаў з краін Еўрасаюза. Яны абмяркуюць сацыяльна-эканамічныя і геапалітычныя вынікі расійскага ўварвання ва Украіну.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
На восеньскім пленарным пасяджэнні Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) будзе абмяркоўвацца таксама ўнёсак Каталіцкага Касцёла ў развіццё міру і справядлівасці. Іерархі разгледзяць сітуацыю бежанцаў і эканамічна слабых людзей, якія пакутуюць ад росту кошту энергіі і жыцця.
На сустрэчу не змогуць трапіць староннія назіральнікі. На пачатку сесіі дэлегаты епіскапатаў з усіх 27 краін Еўрасаюза будуць цэлебраваць Імшу за Еўропу. Удзел у літургіі змогуць прыняць усе, хто пажадае.
27 верасня 2022, 12:26