ҽ

ECONOMIA-DI-FRANCESCO.jpg

Асізі: маладыя эксперты аб'ядноўваюцца ў імя новай эканомікі

22 верасня 2022 года пачнецца доўгачаканая сустрэча маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў, арганізаваная пад эгідай глабальнай сеткі The Economics of Francis.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Падчас трохдзённых дэбатаў у Асізі ўдзельнікі засяродзяцца, між іншым, над тэмамі: Энергія і беднасць, Фінансы і чалавецтва, Сельская гаспадарка і справядлівасць, Кіраванне і ахвярнасць.

Эканоміка Францішка нарадзілася пасля таго, як Папа ў 2019 годзе заклікаў маладых людзей і прадпрымальнікаў распрацаваць новую мадэль кіравання фінансамі і рэсурсамі. Яна звязана з адыходам ад выключнай увагі да дасягнення багацця і сканцэнтраванасцю на найбольш уразлівых членах грамадства.

З прычыны пандэміі дзейнасць сеткі праходзіла ў віртуальнай прасторы, дзе больш за тры гады адбываліся лекцыі і дыскусіі. Каля тысячы маладых экспертаў збяруцца ў Асізі разам з эканамістамі сусветнага ўзроўню. У мерапрыемстве прыме ўдзел і сам Папа.

Горад быў выбраны месцам сустрэчы беручы пад увагу асобу святога Францішка, які натхняе развіццё новай эканомікі. Мерапрыемствы форуму будуць адбывацца ў месцах, звязаных з ім.

“Пасля такога доўгага чакання і перыяду дыстанцыйнай працы – гэта вялікая радасць бачыць сабраных разам маладых эканамістаў і прадпрымальнікаў, у якіх ёсць жаданне асабіста ўдзельнічаць у пагадненні па змене сучаснай эканомікі, каб, як сказаў Папа, “даць гаспадарцы душу”, - заявіла сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, сястра Алесандра Смерылі.

Яна патлумачыла, што Эканоміка Францішка – не адзінкавая падзея: гэта працэс, мноства ініцыятыў і сусветная сетка маладых людзей. Гаворка ідзе пра спецыялістаў, якія не баяцца сутыкнуцца з беднасцю, што тыпова для Францішка Асізскага.

Арганізатар лічыць, што “увесь Касцёл павінен радавацца, калі так шмат моладзі аб’ядноўваецца ў адной справе, каб рэалізаваць мару аб эканоміцы, якая нікога не пакідае і жыве ў згодзе з чалавецтвам і планетай”.
 

20 верасня 2022, 13:10