ҽ

Арцыбіскуп Прагі Ян Граўбнэр Арцыбіскуп Прагі Ян Граўбнэр  

Новы арцыбіскуп Прагі агучыў пазіцыю адносна вайны ва Украіне

Новы арцыбіскуп Прагі Ян Граўбнэр заявіў пра заклапочанасць многіх жыхароў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы агрэсіўнай вайной Расіі ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Яго меркаванне было апублікавана ў апошнім нумары газеты Sonntagsblatt, якая выдаецца аўстрыйскай дыяцэзіяй Грац-Сэкаў.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі адзначыў, што краіны, якія калісьці былі пад савецкім панаваннем, баяцца, што калі Расія захопіць Украіну, яны паспрабуюць аднавіць сваё панаванне ва ўсім Усходнім блоку. Ён лічыць памылкай маўчанне свету адносна расійскай анэксіі Крыма ў 2014 годзе. “Паколькі нічога бачнага не адбылося, расіяне наважыліся ўварвацца ва Украіну”, - сказаў Прымас Чэхіі.

Іерарх падкрэсліў, што для яго суайчыннікаў вайна ва Украіне блізкая не толькі з геаграфічнага пункту гледжання. Як краіна НАТА, яго радзіма актыўна дапамагае бежанцам і ўзбройвае войскі Украіны. “Мы лічым памылкай адсутнасць адзінай пазіцыі па цяперашняй эканамічнай блакадзе Расіі. Чым больш мы ўсведамляем слабасць дыпламатыі і пагрозу вайны, тым больш давяраем Божай дапамозе”, - прызнаўся арцыбіскуп Граўбнэр.

Ён падкрэсліў, што моліцца “за навяртанне чалавечых сэрцаў, за дар Божага міру для Украіны, за мірнае развіццё Расіі і за аднаўленне міжнароднага супрацоўніцтва”.

Новы арцыбіскуп чэшскай сталіцы, як удзельнік Руху факаляраў, на пачатку жніўня прыняў удзел у міжнароднай сустрэчы біскупаў - сяброў руху, якая адбылася ў касцёльным адукацыйным цэнтры Schloss Seggau у Штырыі.
 

19 жніўня 2022, 10:32