Прадстаўнікі Касцёлаў Еўропы правялі сустрэчу ў Еўрапарламенце
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Гэта думка прагучала 30 чэрвеня 2022 года падчас сустрэчы з старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Мецола. Дэлегацыю ўзначалілі кардынал Жан-Клод Олерыш (COMECE) і пастар Крысціян Крыгер (CEC).
Акрамя вайны, якую вядзе Расія ва Украіне, на сустрэчы абмяркоўваліся выніковая справаздача Канферэнцыі аб будучыні Еўропы (CoFoE) і выкананне артыкула 17 Дамовы аб функцыянаванні ЕС (TFEU), - гаворыцца ў сумеснай заяве аб’яднанняў.
Прадстаўнікі Касцёлаў у краінах ЕС выказалі гатоўнасць падтрымаць канкрэтныя, а не толькі сімвалічныя вынікі, і “ўнесці свой уклад у далейшую працу Канферэнцыі”, у прыватнасці з мэтай пашырэння прысутнасці моладзі і скарачэння “дыстанцыі паміж грамадзянамі і інстытутамі Еўрасаюза”.
Была падкрэслена роля Цэркваў і рэлігійных суполак у падтрымцы насельніцтва Украіны, на тэрыторыі самой краіны, а таксама бежанцаў, якія прыбываюць у краіны ЕС.
І кардынал Олерыш, і пастар Крыгер падкрэслілі важнасць падтрымання канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння з інстытутамі Еўрапейскага саюза. На думку дэлегацыі, гэтаму павінна паспрыяць заснаванне Еўрапейскай рады рэлігійных лідараў. Раберту Мецолу запрасілі на адкрыццё першага пасяджэння новага аб’яднання, запланаванага на лістапад 2022 года.