ҽ

Ксёндз Міхаэль Ландаў, старшыня Caritas Europa Ксёндз Міхаэль Ландаў, старшыня Caritas Europa 

Пераабраны старшыня Caritas Europa: мір ва Украіне – прыярытэт

Ксёндз Міхаэль Ландаў застаецца старшынёй Caritas Europa. Так вырашылі ўдзельнікі рэгіянальнай канферэнцыі арганізацыі ў Афінах. Тэрмін паўнамоцтваў працягнецца да 2027 года.

Аляксандр Амяльчэня – Pope

Святар Венскай архідыяцэзіі падзякаваў за давер старшыням Caritas з 46 еўрапейскіх краін, якія сабраліся ў Афінах. “Калі я тут стаю, на Еўропу падаюць бомбы. У гэтым кантэксце я вельмі ўсведамляю сваю і нашу адказнасць. Гэтая адказнасць напаўняе мяне вялікай пакорай”, - прызнаўся ён, маючы на ўвазе працу па выратаванні жыцця шматлікіх людзей, якую рэалізуюць тысячы супрацоўнікаў Caritas ва Украіне.

“Лёс Украіны хвалюе ўсіх нас. І калі ў гэтыя дні ёсць добрая навіна, дык гэта тое, што Caritas працуе там, на месцы”, - падкрэсліў старшыня еўрапейскага аддзялення Папскага фонду.

“Калі ў Еўропе падаюць бомбы, Caritas павінен быць голасам міру. Калі пандэмія вядзе да галечы і пакут, Caritas павінен прыносіць дапамогу і надзею. І калі наш агульны дом, калі свет гарыць у выніку кліматычнага крызісу, Caritas не можа бяздзейнічаць, пакуль не будзе гарантавана будучыня нашага агульнага дома”, - сказаў Ландаў. “Ва ўмовах пандэміі, кліматычнага крызісу і наступстваў вайны ва Украіне нам спатрэбіцца больш, а не менш Еўропы, каб справіцца з усімі задачамі”, - дадаў ён.

Адной з галоўных тэм трохдзённай канферэнцыі Caritas Europa ў Афінах 10-12 мая 2022 года стала гуманітарная дапамога ахвярам вайны ва Украіне. У абмеркаваннях прынялі ўдзел, у тым ліку, старшыні двух украінскіх аддзяленняў арганізацыі.

У Caritas Europa ўваходзяць 49 арганізацый з 46 краін. Гэта адна з самых буйных у свеце ініцыятыў па аказанні дапамогі і адна з сямі рэгіянальных асацыяцый у структуры міжнароднай арганізацыі Caritas Internationalis.
 

12 мая 2022, 11:43