Грыгарыянскі ўніверсітэт: тэолагі імкнуцца дапамагчы сям’ям
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Дакумент Францішка разглядаўся ў кантэксце сем’яў, якія перажываюць цяжкасці. Было адзначана, што ўсё больш і больш маладых людзей маюць праблемы з практычным асэнсаваннем патрабаванняў Евангелля і евангельскай маралі.
Ксёндз Маўрыцыо К’ёдзі, удзельнік сімпозіума і выкладчык біяэтыкі ў Папскім тэалагічным інстытуце імя Яна Паўла ІІ, падкрэсліў, што маральную тэалогію неабходна культываваць у дыялогу з канкрэтным жыццём вернікаў. У гэтым кантэксце ён заўважыў, між іншым, што мова, якой карыстаюцца спецыялісты ў тэалагічнай галіне, часта ўжо незразумелая для простых людзей.
, - адзначыў італьянскі тэолаг.
Святар дадаў, што “рэалізацыя гэтай Адгартацыі ў душпастырскім жыцці адбываецца па-рознаму ў розных частках свету”. “Аднак, маючы на ўвазе той факт, што час Касцёла вымяраецца не нанасекундамі, а дзесяцігоддзямі ці стагоддзямі, я б сказаў, што гэты працэс пачаўся і рухаецца да плённых адносін паміж настаўніцтвам, якое кіруе душпастырствам – паміж практыкай Касцёла, тэалогіяй, Словам Божым – і досведам сем'яў у розным культурным кантэксце”, - звярнуў увагу ксёндз К’ёдзі.
Ён прызнаў, што ў рэалізацыі Amoris Laetitia яшчэ шмат трэба зрабіць, але гаворка ідзе не пра абстрактныя душпастырскія праграмы – трэба адштурхоўвацца ад рэальнага жыцця. “Я маю на ўвазе, напрыклад, маладыя пары і сем’і, у якіх ёсць цяжкасці з разуменнем патрабаванняў Евангелля, у тым ліку з практычнага пункту гледжання. Гаворка ідзе пра погляд, які не толькі падкрэслівае праблемныя аспекты, але і выходзіць насустрач людзям, прапануючы ім магчымасць пачаць шлях жыцця згодна з верай”, - патлумачыў удзельнік сімпозіума ў Грыгарыянскім універсітэце.