ҽ

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Сірыя: 800 маладых людзей на сустрэчы Тэзэ

У Хомсе праходзіць сустрэча сірыйскай моладзі пад патранажам Супольнасці Тэзэ. У яе аснове ляжаць навагоднія форумы маладых еўрапейцаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У Сірыі такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. У ім удзельнічаюць каля 800 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Палова з іх – з Хомса, астатнія – з іншых сірыйскіх гарадоў. Усіх прымаюць мясцовыя сем’і.

Нягледзячы на намаганні, самім братам з Тэзэ не ўдалося прыехаць у Хомс. Аднак яны падрыхтавалі праграму і малітвы. Ад іх імя сустрэчай кіруе французскі езуіт, ксёндз Вансан дэ Бакудрэ, які вось ужо тры гады з’яўляецца моладзевым дышпастырам у Хомсе.

На думку святара, распрацаваная Супольнасцю Тэзэ формула сустрэч ідэальна адпавядае сірыйскім умовам з прычыны вялікай разнастайнасці мясцовай хрысціянскай супольнасці. Удзельнікі паходзяць з сямі розных Цэркваў.

Ксёндз Бакудрэ прызнаў у размове з La Croix, што маладыя людзі не бачаць сваёй будучыні ў Сірыі. Эканоміка краіны знаходзіцца ў стане заняпаду ў выніку вайны і санкцый, якія па-ранейшаму дзейнічаюць з боку Еўрапейскага саюза і Злучаных Штатаў.

Да пачатку вайны ў Сірыі пражывала 560 тысяч хрысціянскія сем'яў, сёння іх засталося ўсяго 140 тысяч.
 

30 красавіка 2022, 11:50