ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Усё менш і менш хрысціян у Іерусаліме

Дарадца па СМІ каталіцкага епіскапату Святой Зямлі Вадзі Абунасар выказаў занепакоенасць значным змяншэннем колькасці хрысціян у Іерусаліме.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Сітуацыя выклікае трывогу, бо мы гаворым, што Іерусалім з'яўляецца месцам трох рэлігій: ісламу, хрысціянства і юдаізму, і прысутнасць адной з іх амаль знікае”, - паведаміў прадстаўнік епіскапату турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu.

Абунасар адзначыў, што ў 1922 годзе хрысціяне складалі каля 25% насельніцтва горада, цяпер іх доля – 1%. Гэта выклікае заклапочанасць нават у нехрысціян і ўсіх, хто падтрымлівае плюралізм. Заняпад хрысціянскай прысутнасці на Заходнім беразе Іардану, у сектары Газа і асабліва ва Усходнім Іерусаліме вельмі непакоіць мясцовыя Цэрквы. У нестабільных сітуацыях этнічныя і рэлігійныя меншасці заўсёды з'яўляюцца самай слабай часткай.

На думку журналіста, колькасныя змены з'яўляюцца вынікам спалучэння эканамічнага ціску, адсутнасці палітычнага гарызонту і дзеянняў Ізраіля. Няма ніякіх сумненняў у тым, што выклікі існуюць з усіх бакоў. Абунасар ахарактарызаваў палітычны тупік у канфлікце на Блізкім Усходзе, дзе не відаць ні прамых перамоў, ні палітычнага рашэння, як асабліва нязручны для хрысціян. Непакояць і спробы канфіскацыі касцёльнай маёмасці.

Каталіцкі Касцёл спрабуе розным чынам выправіць няўхільнае змяншэнне колькасці хрысціян, у тым ліку праз жыллёвыя праекты і сацыяльную дапамогу. Ён таксама спрабуе данесці да свету сітуацыю хрысціян у Святой Зямлі падчас сустрэч з удзельнікамі пілігрымак і візітаў іерархаў з-за мяжы.
 

30 сакавіка 2022, 11:39