ҽ

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Бэнэдыкт XVI запэўніў у малітве за Украіну

Арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі атрымаў ліст ад Бэнэдыкта XVI, у якім той запэўніў у сваёй малітве за Касцёл ва Украіне. Аб гэтым іерарх паведаміў у інтэрв’ю італьянскаму Avvenire.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Былы асабісты сакратар Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI выказаў удзячнасць Францішку за яго заявы ў абарону Украіны. “З самага пачатку ўварвання мы адчуваем, што Святы Айцец падтрымлівае нас. Пра гэта сведчаць яго пастаянныя і цвёрдыя заклікі, заклік да ўсяго Касцёла маліцца за Украіну і надзвычайны жэст прысвячэння абодвух народаў Беззаганнаму Сэрцу Марыі, Каралевы Міру, аб чым прасіла Маці Божая ў Фаціме”, - сказаў арцыбіскуп Макшыцкі.

Іерарх, які з’яўляецца старшынёй епіскапату лацінскага абраду, падкрэсліў ролю Львова ў аказанні дапамогі ўсёй краіне. Сюды, знясіленыя пасля доўгай дарогі, дабіраюцца бежанцы з усходняй часткі Украіны. Львоўская архідыяцэзія прыняла ў сваіх памяшканнях каля 800 асоб. Акрамя таго, многія католікі прынялі ўцекачоў у сваіх дамах. Львоў стаў вялікім цэнтрам гуманітарнай дапамогі для ўсёй краіны.

Паводле арцыбіскупа, цяпер Украіна мае патрэбу ў беспалётнай зоне і ў сумленных перамовах з удзелам Еўропы, якія прывялі б да справядлівага міру.
 

21 сакавіка 2022, 10:28