Кардынал: стаўленне Бэнэдыкта XVI – выклік для людзей Касцёла
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Па словах амерыканскага іерарха, Папа-эмерыт прапанаваў вельмі асабістае апісанне трагедыі свайго сумлення, якое сфарміравала жыццё, прысвечанае служэнню Богу і людзям.
Старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх адзначыў, што для Бэнэдыкта XVI сапраўдным цяжарам стала зло, якое спазналі ахвяры злоўжыванняў, і тое, як з імі абыходзіліся. Яго шчырае сведчанне пацвярджае, што ён усведамляе цемру і грахі, якія жорстка пакрыўдзілі непаўналетніх ахвяр гвалту. Прызнанне гэтай непапраўнай шкоды, і ў той жа час нашых уласных няўдач у прадухіленні злоўжыванняў, з'яўляецца выклікам для ўсіх, хто займае кіруючыя пасады ў Касцёле. Трэба кардынальна выправіць сітуацыю.
На думку кардынала О'Мэлі, усім, хто быў пакрыўджаны ў выніку злоўжыванняў, Бэнэдыкт XVI прапанаваў сваё пакаянне за тое, чаго не хапіла ў яго служэнні. Яго сведчанне і глыбокая сумленнасць павінны прымусіць усіх да абароны ахвяр і тых, хто сёння давераны Касцёлу.