ҽ

Кардынал Клаўдыё Хумэс Кардынал Клаўдыё Хумэс  

Кардынал вызначыў прыярытэты ў евангелізацыі Амазоніі

Кардынал Клаўдыё Хумэс лічыць, што пасля пандэміі неабходна вярнуцца да інтэнсіўнай дзейнасці на карысць пастаяннай евангелізацыі народаў Амазонкі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Старшыня Касцёльнай канферэнцыі рэгіёна Амазонкі (CEAMA) перакананы, што сінадальнасць павінна стаць касцёльнай метадалогіяй, дзе кожны кажа сваё слова, імкнучыся быць Касцёлам, які руйнуе муры і будуе масты, запрашае і слухае ўсіх, успрымае бедных у якасці прыярытэту і клапоціцца аб карэнным насельніцтве, шукаючы неабходнага прагрэсу разам з ім.

У сваім звароце кардынал Хумэс заклікаў вернікаў берагчы навакольнае асяроддзе і старацца развіваць сінадальны дух і практыку. Акрамя таго, ён падкрэсліў неабходнасць падрыхтоўкі святароў, якія выводзяцца з карэнных народаў, і заахвоціў біскупаў спрыяць акультурацыі веры.

У заключнай частцы свайго паслання іерарх звярнуў увагу на неабходнасць штодзённай працы з мясцовымі супольнасцямі, адзначыўшы, што такім чынам з’явіцца магчымасць пачуць голас вернікаў і выпрацаваць і канкрэтна ажыццявіць асновы сінадальнага працэсу, які працягваецца ў Касцёле.
 

25 студзеня 2022, 11:35