ҽ

Арганізацыйная структура Петарскай дыяцэзіі Арганізацыйная структура Петарскай дыяцэзіі 

Святы Айцец стварыў дыяцэзію ў самым бедным раёне Каракаса

Святы Пасад абвясціў 16 лістапада 2021 г. аб стварэнні новай дыяцэзіі Петарэ ў Венесуэле. Яна паўстала на тэрыторыі самай беднай часткі сталічнай архідыяцэзіі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Адначасова Францішак прызначыў першага пастыра новай касцёльнай адзінкі. Ім стаў 56-гадовы біскуп Хуан Карлас Брава Салазар, які з 2015 г. узначальваў дыяцэзію Акарыгуа-Араурэ.

Заснаваны ў 1621 г. горад Петарэ з'яўляецца часткай агламерацыі Каракас. Ён лічыцца адным з самых буйных у Лацінскай Амерыцы раёнаў беднасці. Там назіраецца моцная канцэнтрацыя насельніцтва.

Паводле звестак Святога Пасаду, новая дыяцэзія займае плошчу ў 177 кв. км, на яе тэрыторыі пражывае каля 760 тыс. чалавек, налічваецца 23 парафіі з 57 святарамі, сярод якіх 12 дыяцэзіяльных і 45 законных, а таксама 129 законніц і 5 семінарыстаў.

Першы біскуп дыяцэзіі Петарэ Хуан Карлас Брава Салазар вывучаў філасофію і тэалогію ў духоўных семінарыях у Каракасе і амерыканскім Мінеапалісе (Сэнт-Пол). Ён таксама навучаўся ў Тантурскім экуменічным інстытуце ў Іерусаліме. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1992 г. як святар дыяцэзіі Сьюдад-Гуаяна. Працаваў у розных парафіях сваёй дыяцэзіі, некаторы час нават быў яе апостальскім адміністратарам. 10 жніўня 2015 г. Францішак прызначыў яго біскупам Акарыгуа-Араурэ на паўночным захадзе краіны.
 

17 лістапада 2021, 12:27