ҽ

Кардынал Шон Патрык О'Мэйлі Кардынал Шон Патрык О'Мэйлі 

Кардынал О'Мэйлі: не быць абыякавымі да пакут ахвяр злоўжыванняў

Навяртанне душпастыраў, барацьба з клерыкалізмам, увага да ахвяр і скаардынаваная дзейнасць – фундаментальныя патрабаванні для таго, каб перамагчы сексуальныя злоўжыванні ў Касцёле.

Ян Глінскі – Pope

Кардынал Шон Патрык О’Мэйлі, старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі, прысвечанай абароне дзяцей ад злоўжыванняў у касцёльных, адукацыйных і спартыўных асяродках.

Форум, арганізаваны Супольнасць св. Яна XXIII, прайшоў 4 лістапада 2021 г. у Рыме. Ён стаў заключным этапам праекта Safe – двухгадовага курса па стварэнні культуры прафілактыкі выкарыстання малалетніх і безабаронных дарослых.

Арцыбіскуп Бостанскі звярнуў увагу на абавязковую неабходнасць навяртання душпастыраў, да якога заклікае Папа. “Без гэтага не ўдасца пазбавіцца ад сексуальных злоўжыванняў у Касцёле. У барацьбе з імі мы павінны працаваць ва ўсіх аспектах жыцця нашай супольнасці”, - сцвердзіў кардынал.

Іерарх указаў на існаванне праблемы клерыкалізму. Касцёл павінен змагацца са злоўжываннямі, не зважаючы на статус асобы, якая іх учыніла, - напісаў ён, падкрэсліваючы, што “немагчыма згаджацца з існаваннем несправядлівасці”. Ігнаруючы факт злоўжыванняў, “дзе б мы іх не сустрэлі, мы нясём супольную адказнасць за зло, учыненае нявінным людзям”, - дадаў кардынал.

“Мы не можам заставацца абыякавымі да цярпення слабых, асабліва дзяцей і безабаронных дарослых. Трэба звяртаць увагу на гэтую праблему не толькі ў Касцёле, але таксама ў школах і спартыўных арганізацыях. Тут і там пануе памылковае перакананне, што ў гэтых структурах дзеці знаходзяцца пад абаронай. Гэтае фальшывае пачуццё бяспекі ставіць моладзь пад пагрозу злоўжыванняў”, - падкрэсліў старшыня Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.
 

05 лістапада 2021, 08:53