Францішак да Caritas: любіць і служыць з увагай да знакаў часу
Аляксандр Панчанка – Pope
“Яшчэ раз дазвольце прывітаць вас на гэтым шляху. Caminata 2021 – гэта сінадальны працэс, які здзяйсняем кожныя тры гады, гэта досвед “выйсця”, слухання і распазнання таго, як яшчэ больш канкрэтна любіць і служыць у адпаведнасці з часам і абставінамі. А ў першую чаргу, бачачы знакі часу і месца”, - сказаў Пантыфік.
Caminata 2021 – гэта спецыяльны час для рэфлексіі і аналізу дзейнасці, які кожныя тры гады адбываецца ў структурах каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Caritas у Аргентыне. У працэсе прымаюць удзел супрацоўнікі ўсіх узроўняў, кіраўнікі праектаў, партнёры арганізацыі, спрабуючы разам і ў святле Святога Духа ацаніць актуальныя і будучыя выклікі.
“Сёння, у час пандэміі, Caminata становіцца нагодай для таго, каб падзяліцца ўрокамі, якія мы атрымалі, падтрымаць адзін аднаго і даць новы запал духоўнасці служэння, накіроўваючы рукі, вочы і сэрцы на пошук глыбокіх і належных адказаў на патрэбы сучаснага чалавецтва... Caminata 2021 запрашае нас здзейсніць падарожжа ў глыбіню ўласнага сэрца, каб маліцца, дзякаваць, прасіць і знайсці мір і суцяшэнне ў Тым, які абнаўляе ўсё і кажа: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”, - адзначылі арганізатары ініцыятывы.