ҽ

Кардынал Філіп Уэдраога Кардынал Філіп Уэдраога  

Афрыканскі кардынал пра палітыку, якая шкодзіць сям’і

Кардынал Філіп Уэдраога перасцярог ад шкодных палітычных дзеянняў у дачыненні да пракрэацыі і сямейнага жыцця ў Афрыцы, у тым ліку спроб звязаць беднасць з колькасцю насельніцтва.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Мы перакананыя, што будучыня грамадства, а таксама Касцёла як Божай сям’і залежыць ад будучыні нашых сем’яў”, - сказаў 76-гадовы арцыбіскуп Уагадугу ў Буркіна-Фасо падчас архідыяцэзіяльнай пілігрымкі ў санктуарый Маці Божай у Ягме. Ён заклікаў неадкладна адмовіцца ад любых антынаталісцкіх канцэпцый і дзейнасці і адзначыў, што шлях да развіцця ў афрыканскіх краінах не можа вызначацца выключна кантролем нараджальнасці.

Старшыня Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM) заахвоціў паважаць традыцыйныя каштоўнасці афрыканцаў і прасоўваць культуру жыцця. У той жа час ён заклікаў улады афрыканскіх краін "змагацца з карупцыяй, непісьменнасцю, безгаспадарчасцю і сацыяльнай несправядлівасцю".
 

21 жніўня 2021, 10:50