Італія: ідзе падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем'яў
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Аддзел душпастырства сям'яў італьянскай біскупскай канферэнцыі і мясцовы Форум абнаўлення ў Духу Святым падрыхтавалі вялікую нацыянальную пілігрымку сем'яў, якая адбудзецца ў суботу, 11 верасня 2021 г. З прычыны пандэміі яна пройдзе дэцэнтралізавана. У кожным рэгіёне Італіі і ў італьянскамоўным рэгіёне Швейцарыі было абрана па адным марыйным санктуарыі – сюды накіруюцца пілігрымы.
Тэма пілігрымкі: “У камуніі – радасць”, і падзагаловак: “Радасць, перажытая ў супольнасці, падзеленая з іншымі”, узяты з адгартацыі Францішка Gaudete et exsultate.
Сярод дваццаці мэт сямейнай пілігрымкі такія вядомыя месцы, як санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Пампеях, санктуарый Святога дома ў Ларэта і санктуарый Маці Божай Любові ў Рыме.