Франц?шак спачувае ? сувяз? са смерцю арцыб?скупа Хосэра
Аляксандр Панчанка – Pope
?ерарх адышо? у вечнасць 13 жн??ня 2021 г. ва ?зросце 78 гадо?. Яго пахаванне адбылося 20 жн??ня ? Варшаве. Пантыф?к выказа? сваю бл?зкасць Касцёлу ? Польшчы ? спачувальнай тэлеграме, ск?раванай на ?мя Б?скупа Варша?ска-Пражскага Рамуальда Кам?нскага.
Спасылаючыся на дэв?з памерлага ?ерарха – Maior est Deus (Бог – большы) – Франц?шак падкрэсл??, што гэтыя словы суправаджал? арцыб?скупа Хосэра на працягу ?сяго жыцця ? “вызначал? лад яго мыслення, ?ерарх?ю кашто?насцей, прыняцце рашэння? ? к?рунк? душпастырскай дзейнасц?”. Ён з апостальскай адвагай ?шо? у свет, давяраючы таму, што “Бог большы за наша сэрца ? ведае ?сё”, - нап?са? Папа.
Святы Айцец за?важы?, што на працягу свайго жыцця арцыб?скуп Хосэр з адданасцю выконва? сваё служэнне як лекар, святар у супольнасц? палатына?, м?с?янер, ан?матар у сферы душпастырства сем’я? ? аховы здаро?я, прадста?н?к Святога Пасаду ? Руандзе ? сакратар ватыканскай Кангрэгацы? евангел?зацы? народа?, а потым як Б?скуп Варша?ска-Пражск? ?, нарэшце, як Апостальск? в?з?татар у Меджугор’?.
Пантыф?к нагада? словы спачылага: “Кал? гляджу на маё служэнне ? цэлым, то бачу, што Божы пров?д прадбача? маю м?с?ю ? Касцёле. Кожны папярэдн? этап рыхтава? мяне да наступнага. Бог дазвол?? мне рэал?завацца”. На завяршэнне спачувальнага паслання Франц?шак даручы? плёны жыцця ? душпастырства арцыб?скупа Хосэра Божай М?ласэрнасц?, молячыся, каб Пан прыня? яго да сваёй хвалы.