ҽ

Ян XXIII з братам Ражэ Ян XXIII з братам Ражэ 

81 год экуменічнай супольнасці ў Тэзэ

81 год адзначае экуменічная супольнасць Тэзэ. Падчас Другой сусветнай вайны 25-гадовы швейцарац Ражэ Шутц спыніўся ў вёсцы ў Бургундыі, купіў закінуты дом і пачаў хаваць яўрэяў і бежанцаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У ім узнікла жаданне стварыць экуменічную супольнасць, якая будзе жыць Евангеллем і стане знакам прымірэння паміж хрысціянамі. З часам да яго далучыліся два студэнты з Ліёна, а потым – іншыя маладыя людзі. На Вялікдзень 1949 г. у касцёле Тэзэ, перададзеным супольнасці з дазволу нунцыя Анджэла Джузэпэ Ранкалі (будучага папы Яна ХХІІІ), сем чалавек паабяцала жыць у цэлібаце.

Тэзэ і сёння прымае бежанцаў, але перш за ўсё вёска вядомая сустрэчамі тысяч маладых людзей, якія прыязджаюць сюды ў пошуках Бога. "Нягледзячы на тое, што свет моцна змяніўся пасля абяцанняў першых братоў, інтуіцыя брата Ражэ застаецца ў сіле: увесці Бога ў расколіны свету", - сказаў у інтэрв'ю Pope брат Алоіс, які цяпер узначальвае супольнасць.
 

21 жніўня 2021, 09:36