Тэзэ: рыхтуецца сустрэча маладых хрысціян і мусульман
У чарговы раз экуменічная супольнасць Тэзэ запрашае маладых хрысціян і мусульман на сустрэчу сяброўства. Яна пройдзе 15-18 ліпеня 2021 г. на тэму: "Сумесная праца дзеля чалавечага братэрства і абароны стварэння".
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Браты заклікалі хрысціян перадаць запрашэнне сябрам-мусульманам. Яны асабліва чакаюць моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Чатыры дні будуць праходзіць сустрэчы і семінары, прысвечаныя хрысціянска-мусульманскаму ўзаемаразуменню.
Дакладчыкамі і аніматарамі праграмы стануць вядомыя імамы, прадстаўнікі епіскапату Францыі і каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Secours Catholique, дзеячы міжрэлігійнага моладзевага руху, якія прапануюць маладым людзям станоўчы досвед рэлігійнай разнастайнасці і адукацыйныя метады для яе прыняцця. Удзельнікі пачуюць відэасведчанні з некалькіх краін Блізкага Усходу.
12 ліпеня 2021, 11:21