ҽ

Кардынал Рэйнхард Маркс Кардынал Рэйнхард Маркс 

Кардынал Маркс папрасіў Папу аб адстаўцы

Кардынал Рэйнхард Маркс папрасіў Папу аб адстаўцы з пасады арцыбіскупа Мюнхен-Фрайзінгскага. Тэкст ліста з прычынамі яго рашэння быў апублікаваны на сайце архідыяцэзіі з дазволу Пантыфіка.

Аляксандр Панчанка – Pope

Кардынал заявіў пра “паразы на асабістым узроўні”, “адміністратыўныя памылкі”, а таксама “інстытуцыйныя і сістэматычныя паразы“ перад абліччам крызіса, звязанага з сексуальнымі злоўжываннямі духавенства ў Германіі. “Мне здаецца, што мы прыйшлі да мёртвай кропкі, якая тым не менш можа стаць пераломным момантам, згодна з маёй пасхальнай надзеяй”, - дадаў ён.

Іерарх распавёў, што пачаў думаць аб адстаўцы каля года таму, з малітвай і духоўным распазнаннем, імкнучыся прыняць слушнае рашэнне. “Для мяне галоўным чынам гаворка ідзе пра прыняцце сваёй часткі адказнасці ў адносінах да катастрофы, звязанай з сексуальнымі злоўжываннямі прадстаўнікоў Касцёла ў апошнія дзесяцігоддзі”, - патлумачыў ён.

Расследаванне, якое тычылася гэтага перыяду, паказала яму “як паразы на асабістым узроўні, так і адміністратыўныя памылкі, а таксама сістэматычную інстытуцыйную паразу”, - прызнаўся іерарх. Акрамя таго, палеміка і дыскусіі вакол гэтага пытання, сведчаць пра тое, што “не ўсе прадстаўнікі Касцёла жадаюць раздзяліць гэту адказнасць і прызнаць віну таксама і на інстытуцыйным узроўні”. Як наступства яны “прымаюць варожае стаўленне ад якога-кольвечы дыялогу адносна рэформы і абнаўлення ў тым, што тычыцца крызісу сексуальных злоўжыванняў”, - паведаміў іерарх. Паводле кардынала Маркса, гэта рэформа неабходна, і яна можа быць заснавана толькі на “сінадальным шляху”.

Іерарх падкрэсліў, што адчувае сябе “асабіста” вінаватым і суадказным за сітуацыю, якая склалася, што праявілася ў маўчанні, недаглядзе і празмерным клопаце пра імідж інстытуцыі. Кардынал назваў найбольшай правінай “занядбанне і ігнараванне пацярпелых”.

“Мы пацярпелі паразу”, - напісаў ён, падкрэсліваючы, што да гэтага “мы” адносіць і самаго сябе. Рашэнне аб адстаўцы з пасады кіраўніка архідыяцэзіі кардынал назваў “магчымасцю выразіць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць”, а таксама “знакам новага пачатку для Касцёла, і не толькі ў Германіі”.

“Я хачу паказаць, што на першым месцы не пасада, а евангельская місія”, - напісаў кардынал Маркс, запэўніваючы, што будзе працягваць пастырскую дзейнасць “заўсёды і пры любых абставінах” клапоцячыся пра духоўнае абнаўленне Касцёла.

Кардынал Рэйнхард Маркс з 2013 г. з’яўляецца членам Рады кардыналаў, заснаванай Францішак для дапамогі яму ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўкі праекта рэформы Рымскай курыі. У 2014 г. Пантыфік прызначыў яго каардынатарам Рады па эканамічных пытаннях. З 2012 па 2020 гг. кардынал узначальваў Канферэнцыю Біскупаў Германіі.

Нядаўна іерарх звярнуўся да юрыдычнай кампаніі Westpfahl Spilker Wastl з просьбай правесці расследаванне і падрыхтаваць справаздачу пра сітуацыю са злоўжываннямі ў Мюнхен-Фрайзінгскай архідыяцэзіі. У мінулым годзе ён стварыў фонд Spes et Salus, мэта якога заключаецца ў дапамозе ахвярам сексуальных злачынстваў. На гэтыя патрэбы іерарх перадаў большую частку сваёй асабістай спадчыны.
 

05 чэрвеня 2021, 10:58