ҽ

Кардынал Сако падчас прэс-канферэнцыі ў Багдадзе Кардынал Сако падчас прэс-канферэнцыі ў Багдадзе 

Іракскі кардынал: мусульмане вераць, што Папа паспрыяе пераменам

Іракцы чакаюць, што Францішак паспрыяе пераменам, - звярнуў увагу кардынал Рафаэль Сако, падкрэсліўшы сваё захапленне прыхільнасцю, з якой мусульмане ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы папскага візіту.

Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы нагадаў, што апошнія некалькі гадоў пакутавалі не толькі хрысціяне, але і тыя мусульмане, якія не паддаліся экстрэмісцкай ідэалогіі.

Кардынал адзначыў, што ўлады Ірака актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы візіту. Многія невырашальныя раней рэчы рабіліся ў хуткім тэмпе. Месцы, якія наведае Францішак, былі ачышчаны ад завалаў і рэканструяваны, дарогі адрамантаваны, а месцамі нават заліты новы асфальт.

“Гледзячы на вялізную працу, іракцы смяюцца, што калі Папа адкладзе паездку на нейкі час, краіна поўнасцю паднімецца з-пад завалаў", - падзяліўся іерарх. Усе ў Іраку спадзяюцца, што сваім візітам Пантыфік дапаможа напісаць новую гісторыю краіны.

“Папа будзе казаць пра надзею, узаемны давер, салідарнасць і неабходнасць у супрацоўніцтве ўсяго народа на карысць пабудовы лепшай будучыні. Гэта датычыцца і паслядоўнікаў ісламу, але таксама хрысціяне павінны выйсці са сваіх праблем, перамагчы свае страхі. Нападаў на хрысціян сёння няма, але старыя страхі даюць аб сабе знаць. Да гэтага часу няма справядлівасці, вяршэнства закона не існуе, паслядоўнікі Хрыста і сёння не адчуваюць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі, ім даюць зразумець, што Ірак не з'яўляецца іх домам. Праект пабудовы дэмакратычнай дзяржавы – усё яшчэ мара. Тут надзвычай важны голас маладога пакалення. Яны дамагліся змены ўраду, іх сацыяльна-эканамічныя пастулаты па-ранейшаму застаюцца ў сіле. Магчыма, наступныя выбары зменяць сітуацыю”, - адзначыў іракскі кардынал.
 

04 сакавіка 2021, 11:27