ҽ

Францішак падчас візіту ў санктуарый у Нок. 2018 г. Францішак падчас візіту ў санктуарый у Нок. 2018 г. 

Францішак надасць ірландскаму санктуарыю статус міжнароднага

19 сакавіка 2021 г. ірландскі марыйны і эўхарыстычны санктуарый у Нок будзе афіцыйна прызнаны міжнародным. У гэты дзень Францішак, які прыняў такое рашэнне, дашле відэазварот католікам Ірландыі.

Рэктар санктуарыя, кс. Рычард Гібонс у інтэрв’ю Pope узгадаў папскі візіт у Нок падчас візіту ў Ірландыю ў 2018 г. Менавіта тады ён пераканаўся ў важнасці аб'яўленняў, якія адбыліся тут у XIX стагоддзі. Папа ведае што санктуарый можа адыграць важную ролю ў евангелізацыі.

“Аб’яўленні ў Нок былі ўнікальнымі і прыгожымі. У восем вечара 21 жніўня 1879 г. на сцяне касцёла з'явілася вялікае святло. Жыхары невялікай вёскі заўважылі гэта і прыйшлі паглядзець, што адбываецца. Яны ўбачылі Маці Божую, якую суправаджаў з аднаго боку св. Юзаф, а з іншага – Ян Евангеліст, з кнігай Евангелля ў руцэ. У цэнтры быў алтар, над ім параненае, але жывое Ягнё. Былі і анёлы, якія пакланяліся Ягняці. Падчас аб’яўлення не прагучала паслання. Усё адбывалася ў вялікай цішыні на працягу двух гадзін”, - распавёў падрабязнасці гісторыі кс. Гібонс.

Аб гэтым усім засведчылі пятнаццаць вернікаў. Іх апытвала камісія, створаная арцыбіскупам. Яна пацвердзіла адпаведнасць паказанняў і сапраўднасць аб'яўлення, унікальнасць якога заключаецца ў тым, што яно з'яўляецца адначасова і эўхарыстычным, і марыйным.

У выніку ў Нок нарадзілася моцнае апостальства прымірэння. Штогод сюды прыязджае ад 1 да 1,5 мільёна вернікаў. Большасць з іх прыступае да споведзі. Гэта таксама суправаджаецца служэннем суцяшэння для ўсіх, хто хоча паглыбіць досвед сакрамэнтальнага вылячэння.

 

18 сакавіка 2021, 10:26