ҽ

Францішак пасля абрання, 13 сакавіка 2013 г. Ілюстрацыйнае фота Францішак пасля абрання, 13 сакавіка 2013 г. Ілюстрацыйнае фота 

Адзін за ўсіх, усе за аднаго – малітва за Францішка

Адзін за ўсіх, усе за аднаго – гэта малітоўны праект падтрымкі Папы. Яго рэалізуюць ужо ў чацвёрты раз у нядзелю, якая папярэднічае 13 сакавіка, дню абрання Францішка.

Каб прыняць удзел у ініцыятыве, 7 сакавіка 2021 г. трэба памаліцца Літаніяй да Хрыста Добрага Пастыра ў інтэнцыі Святога Айца. Далучыцца да малітвы запрасілі яе ініцыятары – Малітоўная армія і Аддзел агульнага душпастырства дыяцэзіяльнай курыі ў Ломжы. можна знайсці ў Facebook.

Як тлумачаць арганізатары, месцам малітвы можа стаць касцёл, школа, дом ці нават парк. “Пандэмія апанавала многіх з нас і прымусіла часам адчуваць сябе згубленымі авечкамі. Па гэтай прычыне, амаль праз год пасля ўвядзення першых абмежаванняў, мы хочам маліцца да Хрыста Добрага Пастыра, каб Ён працягваў падтрымліваць папу Францішка і дапамагаў нам перажыць цяжкія моманты эпідэміі”, - напісалі яны.

У першых этапах ініцыятывы прынялі ўдзел дзясяткі груп з Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Адзін за ўсіх, усе за аднаго знаходзіцца пад ганаровым патранатам Старшыні Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага.
 

26 лютага 2021, 12:40