ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рым: Касцёл імкнецца дапамагаць ахвярам сексуальнага рабства

Рымская дыяцэзія далучаецца да барацьбы з рабствам, дакладней з яго формай, звязанай з прастытуцыяй. У Рыме пройдзе анлайн-трэнінг для святароў, катэхетаў і свецкіх парафіяльных актывістаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, летась у Італіі да прастытуцыі было прымушана ад 40 да 45 тыс. чалавек, у тым ліку 3 тыс. непаўналетніх. 70% ахвяр – замежнікі.

Асноўная мэта анлайн-трэнінга – расплюшчыць вочы на праблему сексуальнага рабства ў Рыме. Яго ўдзельнікі даведаюцца, як звязацца з людзьмі, якія падвяргаюцца сексуальнаму гвалту, як прапанаваць ім эфектыўную дапамогу і паведаміць ім пра шанцы выбрацца з палону.

У Рымскай дыяцэзіі ўжо ёсць чатыры групы добраахвотнікаў, якія рэгулярна дапамагаюць ахвярам прастытуцыі. У сувязі з пандэміяй і крызісам гэтыя людзі ўсё часцей і часцей звяртаюцца ў парафіяльныя цэнтры Caritas з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы. У цяперашняй сітуацыі важна, каб усе парафіі Вечнага горада ўсведамлялі існаванне праблемы.

Курс, арганізаваны Рымскім вікарыятам, складаецца з чатырох семінараў у інтэрнэце. Іх правядуць прадстаўнікі асацыяцый, якія штодня змагаюцца з рабствам, у тым ліку сястра Эўджэнія Банэці, старшыня арганізацыі Slaves No More, якой у 2018 г. Францішак даручыў падрыхтоўку Крыжовага шляху ў Калізеі.
 

12 студзеня 2021, 11:53