ҽ

Месцаахоўніка Вялікага магістра фра Марка Луцага Месцаахоўніка Вялікага магістра фра Марка Луцага 

Мальтыйскі Ордэн спадзяецца на хуткае завяршэнне рэформы

Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна выказаў аптымізм у сувязі з абраннем Месцаахоўніка Вялікага магістра. Цяпер “можна вярнуцца да належнай адміністрацыі”, - заявіў Pope Альбрэхт фон Бёзэлагер.

70-гадовы італьянец Марка Луцага быў абраны 8 лістапада 2020 г. і першапачаткова будзе займаць пасаду часовага кіраўніка на працягу аднаго года. Фон Бёзэлагер падкрэсліў, што цяпер можна прыняць бюджэт на наступны год. “Выбар быў важны для таго, каб мець магчымасць вярнуцца да звычайнага парадку кіравання”, - сказаў Вялікі канцлер.

Пасля кіраўнічага крызісу рэформа мальтыйцаў не завершана, яшчэ будзе патрэбна канчатковае яе зацвярджэнне Апостальскай Сталіцай. У гэтым кантэксце фон Бёзэлагер высока ацаніў нядаўняе прызначэнне кардынала-электа Сільвана Тамазі Папскім дэлегатам пры Ордэне. Іерарх добра ведае кіраўніцтва і знаёмы з пытаннямі, якія будуць абмяркоўвацца падчас перагляду статута.

Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна Альбрэхт фон Бёзэлагер
Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна Альбрэхт фон Бёзэлагер

Суверэнны рыцарскі Ордэн Гаспітальераў святога Яна Іерусалімскага, Родасу і Мальты, так гучыць яго афіцыйная назва, з’яўляецца палітычным суб’ектам у рамках міжнароднага права і падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 110 краінамі. Як касцёльны ордэн, мальтыйцы падпарадкоўваюцца Пантыфіку. Згодна з іх уласнымі заявамі, у яго ўваходзяць 13,5 тыс. мужчын і жанчын. Яшчэ 120 тыс. ганаровых і штатных супрацоўнікаў актыўна працуюць ва ўсім свеце ў сферах развіцця, дабрачыннасці і аховы здароўя.
 

16 лістапада 2020, 13:41