Кардынал: Маці Тэрэза – прыклад любові да патрабуючых
Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што відавочным знакам гэтай паўсюднай сілы, якое валодае “святая самых апошніх”, з’яўляецца той факт, што ў дзень яе смерці і літургічнага ўспаміну, 5 верасня, ААН адзначае Міжнародны дзень дабрачыннасці. Адпаведная дэкларацыя была прынята ў 2012 г. У ёй Маці Тэрэза ўзгадваецца як прыклад любові да патрабуючых, - дадаў кардынал Тагле ў інтэрв’ю Pope.
Прэфект падкрэсліў, што для Касцёла гэта значыць нешта большае за дабрачыннасць. “Маці Тэрэза сваім жыццём засведчыла, што першакрыніцай міласэрнай любові з’яўляецца Бог. “Бог ёсць любоў”, - кажа Евангелле. Любоў – імя нашага Бога. Ён аддае сваё жыццё, прабачае грэшнікаў, абараняе слабых, насычае зямлю, пакутуе разам з беднымі і суправаджае пакінутых. У Езусе Хрысце любоў Бога перамагла смерць”, - нагадаў іерарх.
Паводле кардынала Тагле духоўнасць і сведчанне св. Маці Тэрэзы і Місіянерак Божай Любові, могуць дапамагчы нам перажыць нялёгкі час пандэміі. “Усе мы пакліканы здзяйсняць справы міласэрнасці, каб дапамагчы ў патрэбе і садзейнічаць міру і стабільнасці… Сёння больш чым калі-небудзь мы маем патрэбу ў сапраўднай любові з боку сапраўдных людзей”, - сцвердзіў прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.