ҽ

Папа ўнутры капліцы Парцыюнкула ў 2016 г. Папа ўнутры капліцы Парцыюнкула ў 2016 г. 

Святы Айцец заклікаў карыстацца дарам адпусту Парцыюнкулі

Папа заклікаў вернікаў прыняць дар адпусту Парцыюнкулі, звязаны з св. Францішкам з Асізі. “Як важна ў цэнтр паставіць Божае прабачэнне, якое “стварае рай” у нас і вакол нас!”, - адзначыў ён.

“З учарашняга дня і да поўначы сённяшняга можна карыстацца “Азізскім дараваннем”, духоўным дарам, які св. Францішак атрымаў ад Бога праз заступніцтва Дзевы Марыі. Гаворка ідзе пра поўны адпуст, які можна атрымаць, прыступаючы да сакрамэнтаў споведзі і Эўхарыстыі, а таксама наведваючы парафіяльны або францішканскі храм, прамовіўшы Сімвал веры і “Ойча наш”, молячыся за Папу і ў яго інтэнцыях. Адпуст можа быць ахвяраваны за памерлага. Як важна ў цэнтр паставіць Божае прабачэнне, якое “стварае рай” у нас і вакол нас!”, - патлумачыў Папа 2 жніўня 2020 г. падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

Парцыюнкула – гэта капліца, прысвечаная Маці Божай Анёльскай, якую св. Францішак у ХІІІ стагоддзі атрымаў у падарунак ад бэнэдыктынцаў і аднавіў сваімі рукамі. Сёння яна знаходзіцца ўнутры базылікі Маці Божай Анёльскай.

Св. Францішак горача прасіў Бога аб ласцы збаўлення ўсіх людзей. Езус і Марыя аб’явіліся яму, паабяцаўшы, што калі вернік наведае капліцу Парцыюнкула ад заходу сонца 1 жніўня да заходу сонца 2 жніўня (Свята Маці Божай Анёльскай), атрымае ласку поўнага адпусту.

Жыццё і дзейнасць св. Францішка Асізскага, напоўненыя любоўю да ўсяго існага і замілавання навакольным светам, у найбольш глыбокім сэнсе прычыніліся да адбудовы ўсяго Касцёла на падставе нескажоных хрысціянскіх ідэалаў.
 

02 жніўня 2020, 12:23