Экуменічны дакумент аб хросце ў святле місійных праблем
У 2012-17 гадах адбываліся тэалагічныя размовы з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, Лютэранскай сусветнай федэрацыі і Сусветнай менаніцкай канферэнцыі па пытаннях разумення і практыкі хросту ў святле сучасных місійных праблем, якія стаяць перад гэтымі трыма хрысціянскімі супольнасцямі.
Разам з быў апублікаваны і каталіцкі да яго пад рэдакцыяй прафесара Пітэр Казарэла з Універсітэта Дзюка ў ЗША.
У 164 пунктах гэтай сумеснай працы разглядаюцца і абмяркоўваюцца тры асноўныя пытанні: сувязь хросту, граху і ласкі; хрост і перадача ласкі і веры ў кантэксце хрысціянскай супольнасці; перажыванне хросту ў духу хрысціянскага вучнёўства. У сумесным камюніке трох супольнасцей гаворыцца, што даклад хутка будзе прадстаўлены грамадскасці.
Узначальваў трохбаковы камітэт па дыялогу прафесар Альфрэд Нойфельд з Парагвая, а пасля яго смерці – прафесар Фернанда Энс з Германіі – ад імя менанітаў; прафесар Фрыдэрыке Нюсель з Германіі - з лютэранскага боку; арцыбіскуп Луіс Аўгуста Кастра Кірога з Калумбіі – ад імя Каталіцкага Касцёла.